Марозіва
Пра нас
Maroziva.by – марозіва з самым кароткім складам.

Цэльнае малако, вяршкі, цукар, сухое малако, ванілін, крухмал. Нашто ўскладняць, калі дастаткова натуральнага?
Той самы пламбір, які можна спакойна даваць дзецям.

Смаргонскі рэцэпт марозіва – гэта легенда.

Ён з’явіўся 45 гадоў таму, і з таго часу не здрадзіў сабе: ні ў якасці, ні ў смаку. Пяшчотна малочны, у меру салодкі, сумленна тлусты.
Той самы смак, па якім вы сумавалі.
Пра нас
Maroziva.by - вырабніцтва крафтавага марозіва.

Мы зрабілі марозіва, пра якое марылі самі:
з простым складам, сумленным смакам і только мясцовых інгрэдыентаў.

Клубніцы грэліся на Палессі, журавіны глядзелі на Ельню, а гарбуз прыскакаў з Камароўкі, каб стаць вясёлым пламбірам.

Кожны рэцэпт распрацаваў шэф-кухар, кожную партыю гатуем уручную. Каб у кожнай лыжцы вам было да мурашак смачна!
Амбасадор смаргонскага пламбіру.

Цэльнае малако, вяршкі, цукар, сухое малако, ванілін, крухмал. Нашто ўскладняць, калі дастаткова натуральнага?
Той самы пламбір, які можна спакойна даваць дзецям.

Смаргонскі рэцэпт марозіва – гэта легенда.

Ён з’явіўся 45 гадоў таму, і з таго часу не здрадзіў сабе: ні ў якасці, ні ў смаку. Пяшчотна малочны, у меру салодкі, сумленна тлусты.
Той самы смак, па якім вы сумавалі.
Дзе знайсці
Шукайце нас на Камароўцы!
Мінск, вул. В. Харужай, 8
Сезонны рынак, каля пераходу на крыты.

Працуем з аўторка па нядзелю з 09:00 па 19:00

Увесь асартымент maroziva.by у шарыках 80 г
+ у кубачках 280 г

Замовіць дастаўку
maroziva.by
Падпісвайцеся на наш інстаграм
Навіны праекта, разыгранкі марозіва, цікавосткі ў сторыс
Сачыце за намі паўсюль